Панкейкі з тварожным сырам

Што спатрэбіцца
Крок 1
У глыбокай місцы ўзбіць яйкі разам з цукрам і соллю да ўтварэння пены. Затым дадаць палову малака і яшчэ раз ўзбіць.
Крок 2
Паступова ўсыпаць палову мукі, перамешваючы, каб не было камякоў.
Крок 3
Цяпер дадаць малако, якое засталося, увесці паступова другую палову мукі з разрыхляльнікам і 4 ст. л.  алею. Яшчэ раз акуратна перамяшаць. Аставіць цеста на некаторы час.
Крок 4
Тварожны крэм: Узбіць блендарам тварожны сыр з вяршкамі да стану крэму.
Крок 5
Прагрэць і змазаць патэльню алеем, збавіць агонь да сярэдняга. Лыжкай уліць няшмат цеста на разагрэтую патэльню, фарміруючы панкейк дыяметрам 10-12 см. Калі на паверхні панкейка з’явяцца і пачнуць лопацца бурбалачкі, перавярнуць і выпякаць яшчэ 30 секунд.
Крок 6
Падаваць панкейкі з тварожным крэмам і свежымі ягадамі.