ДЗЕ МОЙ ВЯЛІКІ КУБАК?! «САВУШКІН» ВЫПУСЦІЎ КЛАСІЧНУЮ КАКАВУ У СЯМЕЙНЫМ ФАРМАЦЕ

17.11.2026
молочный_успех

«Савушкін» выпусціў навінку, якая пацешыць і дарослых, і дзяцей. Вашу любiмую какаву больш не трэба варыць: напой адразу напоўніць хатнюю атмасферу ўтульнасцю, а смак і водар шакаладу падораць цёплыя эмоцыі з першага глытка.

У рытме сучаснага жыцця час робіцца галоўным рэсурсам, а хвіліны, праведзеныя з сям'ёй, — галоўнай каштоўнасцю. Навінка ад «Савушкін» заўважна эканоміць час:

  • Сагрэйце какаву — і стварыце ідэальную атмасферу ўтульнага сямейнага вечара.
  • Заліце мюслі — карысны сняданак для настрою прыгатаваны без лішняга клопату.
  • Дадайце напой у ранішнюю каву, якую п'яце на бягу — атрымаецца хатні, «аўтарскі» макачына.

Галоўная фішка — зручны фармат пакавання: 750 мл дакладна хопіць на ўсю сям'ю. У захапленні будуць дзеці і дарослыя, бо какаву любяць абсалютна ўсе! Склад цалкам натуральны: база напою — малако, без вады, араматызатараў і кансервантаў.

Склад цалкам натуральны: база напою — малако, без вады, араматызатараў і кансервантаў.

«Мы стваралі гэты прадукт з думкай пра цёплыя сямейныя вечары, чараўніцтва зімовых святаў, з лёгкай настальгіяй па дзяцінстве, якая прыходзіць з першымі халадамі, — адзначаюць у кампаніі. — За акном халаднее, а дом, дзе цябе чакаюць з кубкам гарачай какавы, робіцца ад гэтага толькі ўтульней. Наша навінка дазваляе не марнаваць часу на кухні дарма, а адразу пераходзіць да галоўнага — размоў з любiмымі».

Шукайце какаву ад «Савушкін» у супермаркетах свайго горада!