
Комплексны праект кампаніі ад цыфравізацыі палёў да аўтаматызацыі складзіравання і адгрузкі гатовай прадукцыі стаў лепшым і ў намінацыі "Рэалізаваны праект года па лічбавай трансфармацыі працэсаў арганізацыі, прадпрыемства". Гэта не проста цікавае IT-рашэнне, а ў першую чаргу выдатная магчымасць гарантаваць якасць і бяспеку натуральнай малочнай прадукцыі кампаніі, кантралюючы ўвесь яе шлях ад поля да прылаўка.
Распрацаваную IT-спецыялістамі кампаніі SCADA-сістэму прызналі лепшым рашэннем у галіне аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, а лагістычны цэнтр кампаніі – найбольш паспяховым праектам па лічбавай трансфармацыі прадпрыемства.
SCADA-сістэма “Савушкін прадукт” бесперапынна ўдасканальваецца. Яна ахоплівае ўсе працэсы – ад прыёмкі малака да фасоўкі і перамяшчэння тавараў на склад, дазваляе кіраваць тэхналагічнымі працэсамі, выбудоўваць дакладныя правілы работы абсталявання, кіраваць вытворчасцю. Развіццём і тэхпадтрымкай SCADA-сістэмы займаюцца спецыялісты кампаніі.
Сістэма дзейнічае на ўсіх сямі вытворчых філіялах кампаніі.

“Лагістычны цэнтр – наш гонар. Сёння ён дае магчымасць не толькі аўтаматызавана фарміраваць і адгружаць заяўкі з больш як 450 найменняў прадукцыі, але і кантраляваць тэрміны прыдатнасці тавараў, весці складскі ўлік. Ёмістасць лагістычнага цэнтра перавышае 14000 палета-месцаў. Працэс поўнай загрузкі/разгрузкі стандартнай 20-тоннай фуры займае не больш за 30 хвілін. На шляху “склад – гандлёвы аб’ект” гарантавана выконваецца неабходная для захаванасці натуральных малочных прадуктаў тэмпература ад +2 да + 6 С. А дзякуючы ўнікальнаму коду, які прысвойваецца кожнай адзінцы нашай прадукцыі, мы адсочваем яе далейшы шлях да спажыўца”, – расказаў Андрэй Свіціч, намеснік дырэктара па IT-тэхналогіях кампаніі “Савушкін прадукт”.

На думку экспертаў, лагістычны цэнтр кампаніі “Савушкін прадукт" – унікальны для Беларусі па сваіх маштабах і складанасці будаўнічых рашэнняў. Ступень аўтаматызацыі ўсіх працэсаў не мае аналагаў у краіне сярод прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці.
Сярод лічбавых рашэнняў, якія выклікалі асаблівую цікавасць экспертнай камісіі, – сінхронна ўведзены ў верасні 2022 года ў Беларусі і Расіі праект маркіроўкі малочнай прадукцыі.
Конкурс “Лідэры лічбавай эканомікі-2022” праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.