У рамках 10-й юбілейнай Прэміі “Народная марка” беларусы назвалі свае самыя любімыя брэнды. Гран-пры конкурсу, прэмію ў спецыяльнай намінацыі “Устойлівы поспех”, а таксама 5 вышэйшых узнагарод у розных катэгорыях заваявала кампанія “Савушкін прадукт”.

Гран-пры конкурсу “Народная марка” ў катэгорыі “Харчовыя тавары” традыцыйна адпраўляецца ў скарбонку заслужаных узнагарод кампаніі “Савушкін прадукт” як лепшага вытворцы прадуктаў харчавання на рынку Беларусі. І гэта нядзіўна: па выніках даследавання, праведзенага MASMI восенню бягучага года, кампанія і яе прадукцыя валодаюць высокім індэксам NPS*.
Брэнды кампаніі занялі першае месца яшчэ ў 5 намінацыях: ёгурты, ёгуртныя напіткі, сыры паўцвёрдыя, плаўленыя сыры, тварожныя дэсерты.
Ёгурт “TEOS” атрымаў 51,9% галасоў удзельнікаў апытання, абышоўшы бліжэйшага канкурэнта больш чым з пяціразовым адрывам.
Адрыў напою “Актывіл” ад іншых брэндаў у катэгорыі “ёгуртны напітак” склаў больш як 2,7 разы (33,33%).
Лепшым сырам стаў “Брэст-Літоўск”, набраўшы 38,65%.
За плаўлены сыр “Ласкавае лета” аддалі свае галасы 36,42% прагаласаваўшых, што таксама ў 3 разы больш, чым у брэнда, які забраў “срэбра”.
Лідэрскую пазіцыю працягваюць утрымліваць тварожныя дэсерты кампаніі. Паста тварожная “Супер Кід” заняла першае месца, набраўшы 31,39% галасоў.
За стабільнае захаванне пазіцыі безумоўнага лідэра малочнага рынку Беларусі і фаварыта спажывецкіх пераваг кампанія “Савушкін прадукт” удастоена спецыяльнай намінацыі “Устойлівы поспех”.
-----
У прэміі “Народная марка” няма прафесійнага журы. За каго аддаць свой голас, рашаюць спажыўцы. Штогод масавае адкрытае галасаванне праводзяць анлайн, размяшчаючы анкеты на вядучых інтэрнэт-рэсурсах даменнай зоны .by, на сайце самой Прэміі, а таксама ў цэнтральнай і рэгіянальнай прэсе. У гэтым годзе ў народным галасаванні прынялі ўдзел каля 3000 чалавек.
* NPS (Net Promoter Score) – індэкс вызначэння прыхільнасці спажыўцоў тавару або кампаніі/брэнду: прадукцыю кампаніі часцей за іншых гатовыя рэкамендаваць для пакупкі. З’яўляецца адным з галоўных індэксаў вымярэння кліенцкай лаяльнасці.

