“Савушкін прадукт” адкрыў у Століне дзіцячую пляцоўку і прастору для варкаўту

19.09.2022

“Савушкін прадукт” ператварыў гарадскі парк у Століне ў паўнавартасны аб’ект спартыўна-забаўляльнай інфраструктуры: 17 верасня ў 13.00 ва ўрачыстай абстаноўцы тут адкрылі дзіцячы комплекс для гульняў і пляцоўку для варкаўту, аснашчаную трэнажорамі і спартыўным абсталяваннем – брусамі, турнікамі.


Цяпер у старажытным парку можна не толькі прагуляцца ў цені дрэў, але і правесці час з карысцю для здароўя: аматарам спорту сталі даступны паўнацэнныя рэгулярныя трэніроўкі на розныя групы мышцаў, заняткі фізічнай культурай і размінкі на свежым паветры.

Дзіцячы комплекс для гульняў складаецца з дзвюх зон. Для самых маленькіх столінцаў усталявалі пясочніцу, арэлі на пружынах, домік з лічыльнікамі, з дапамогай якіх можна навучыцца простым матэматычным прыкладам. Для дзяцей старэйшага ўзросту – сучасны комплекс для гульняў, дзе можна пракаціцца з горкі, асвоіць скалалажанне, узыходжанне на імправізаваную вышыню, пахістацца ў незвычайным падвесным “гняздзе”.

Абедзве пляцоўкі адчыненыя для вольнага доступу. Дзеля бяспекі ўсіх прыхільнікаў актыўнага адпачынку прадугледжана спецыяльнае антытраўматычнае гумовае пакрыццё. На новых лаўках зручна адпачываць або прыглядаць за гуляючымі дзецьмі.

“Мы вельмі цёпла ставімся да Століна і яго руплівых жыхароў. Многія з іх працуюць на нашай вытворчай пляцоўцы, ствараючы любімыя ўсімі сыры пад брэндам “Брэст-Літоўск”. І ведаем, што гэты парк – сапраўдны гонар гараджан, галоўная славутасць горада. Таму і пабудавалі гэты спартыўна-забаўляльны комплекс менавіта тут. Мы жадаем, каб кожнаму жыхару і госцю горада было камфортна адпачыць, прывесці сюды дзяцей. І разам правесці свой час з карысцю для здароўя на свежым паветры”, - адзначыў генеральны дырэктар кампаніі “Савушкін прадукт” Аляксандр Саўчыц.

Дзіцячы комплекс для гульняў займае 295 м2 і размяшчаецца на 2 пляцоўках. Зона для варкаўту – гэта яшчэ 375 м2. У прастору ўпісаны 8 вулічных трэнажораў: “Брусы”, “Маятнік”, “Талія 3”, “Веласіпед”, “Квадрыцэпс”, “Вяслярства”, “Жым нагамі”, “Лыжня”. Пляцоўка ў Століне – ўжо не першы, але самы вялікі па плошчы спартыўна-забаўляльны комплекс, створаны кампаніяй “Савушкін прадукт” у рамках рэалізацыі свайго сацыяльнага праекта, накіраванага на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця.

Раней падобныя аб’екты былі пабудаваны кампаніяй у гарадскіх парках Брэста і Бярозы. А ў невялікіх населеных пунктах як Відомле, Светачы размясціліся комплексы меншага памеру для дзіцячага вольнага часу.

 *

Кампанія “Савушкін прадукт” – адзін са стратэгічных бізнесаў групы кампаній SANTA.