Завяршылася 24-я міжнародная выстава прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2017», якая традыцыйна праходзіла ў Маскве з 6 па 10 лютага. Два золата і срэбра за лепшы смак і якасць - такая непрадузятая адзнака прафесійнага журы і бліскучы вынік удзелу беларускай малочнай кампаніі «Савушкін прадукт» у міжнародных конкурсах «Лепшы прадукт-2017» і АНА «Союзэкспертыза» у намінацыі «За высокія спажывецкія ўласцівасці тавараў» у рамках выставы.
Міжнародная выстава «Прадэкспа» заўсёды ўражвае сваімі маштабамі. І гэты год не стаў выключэннем. На гэты раз у ёй прынялі ўдзел 2178 кампаній з 57 краін свету. А ў катэгорыі «Малако і малочныя прадукты» - звыш 160 малочных кампаній Расіі, Казахстана, Ірана, Карэі, Аргенціны, Ірландыі, Парагвая, Італіі і Беларусі.
У рамках выставы «Прадэкспа-2017» штогод праводзіцца Міжнародны конкурс «Лепшы прадукт» Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ сумесна з Рассельгаснаглядам і конкурс АНА «Союзэкспертыза» ТПП РФ з намінацыяй «За высокія спажывецкія ўласцівасці тавараў».
Тым больш прыемна, улічваючы дастойных канкурэнтаў, агучваць цудоўны вынік удзелу ў гэтых конкурсах лідэра беларускага малочнага рынку - кампаніі «Савушкін прадукт»:
- залаты медаль «За якасць» і дыплом лаўрэата за высокія спажывецкія ўласцівасці прысвоены тварагу рассыпістаму «Савушкін хутарок»;
- залатой узнагароды, звання «Лепшы прадукт-2017» і дыплома лаўрэата Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ сумесна з Рассельгаснаглядам заслужана ўдастоіўся сыр цвёрды «Брэст-Літоўск» вытрыманы;
- сярэбраную пазіцыю п’едэстала, статус лепшага прадукту і дыплом лаўрэата Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ сумесна з Рассельгаснаглядам прысудзілі «Грэчаскаму» ёгурту «Савушкін» з чарніцамі і двухслаёваму «Грэчаскаму» з малінай. Дарэчы, двухслаёвы - адна з нядаўніх яскравых навінак кампаніі, якая, мяркуючы па ўсім, ужо трывала заваявала любоў пакупнікоў!
Па аналогіі з іншымі міжнароднымі дэгустацыйнымі конкурсамі (напрыклад, бельгійскі Superior Taste Award), прадукты, прадстаўленыя ў Маскве на конкурсах у рамках «Прадэкспа - 2017», ацэньваюцца на закрытай дэгустацыі. Гэта значыць «усляпую»: дэгустацыйная камісія, якую ўзначальвае прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі, не валодае інфармацыяй пра брэнды і вытворцаў ацэньваемых узораў. Кожны член журы дае ўласную ацэнку знешняму выгляду, водару, тэкстуры, смаку і паслясмаку прапанаваных на выставе прадуктаў. А гэта значыць, што ацэнка справядлівая, арыентуецца толькі на непераўзыдзены смак і якасць.
«Наша кампанія штогод заваёўвае вышэйшыя ўзнагароды гэтай прэстыжнай міжнароднай выставы. Што даказвае: малочныя прадукты кампаніі «Савушкін прадукт» адпавядаюць самым высокім міжнародным стандартам якасці і з гонарам вытрымліваюць жорсткую канкурэнцыю з вядучымі сусветнымі брэндамі і транснацыянальнымі карпарацыямі. Мы імкнемся прапаноўваць нашым спажыўцам толькі лепшыя і выключна натуральныя малочныя прадукты. І так будзе заўсёды», - адзначае намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна.
***
ААТ «Савушкін прадукт» - лідэр малочнай галіны, адна з найбуйнейшых малочных кампаній Беларусі, якая ўзначальвае рэйтынг эфектыўна працуючых арганізацый краіны. 16 гадоў кампанія стабільна займае першы радок у рэйтынгу самых пераважных беларусамі малочных брэндаў.
Геаграфія экспартных паставак кампаніі сёння перавышае 20 краін свету. У іх лік уваходзяць Расія, Казахстан, Азербайджан, Узбекістан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Іарданія, Сінгапур, Рэспубліка Карэя, Ганконг, Кітай і іншыя. ААТ «Савушкін прадукт» - адзіная з беларускіх малочных кампаній, якая ажыццяўляе рэгулярныя пастаўкі натуральнамалочнай прадукцыі на Еўрапейскі рынак. Удзельная вага экспарту ў агульным аб'ёме продаж кампаніі за 2016 год склала 54,7%.
Дзякуем за супрацоўніцтва!
Мы будзем рады даць Вам дадатковую інфармацыю.
Алена Бабкіна
+ 375-29-161-63-65
e-mail: elena@savushkin.by