Прыемны сюрпрыз жыхарам Баранавічаў: у гарадскім парку пабудавалі дзіцячую пляцоўку і прастору для варкаўта

09.06.2023

Адразу дзве новыя лакацыі для актыўнага адпачынку адкрылі ў «маладым» гарадскім парку у Баранавічах. Дзiцячы комплекс для гульняў і пляцоўку для аматараў варкаўту, абсталяваную сучаснымі вулічнымі трэнажорамі, падарыла гараджанам кампанія «Савушкін прадукт».


Працаваць над праектам пачалi ў красавіку. Будаўніцтва дзіцячага комплекса плошчай 400 м2 і спартыўнай зоны на 250 м2 было завершана якраз да летняга сезону.

Абодва аб'екты адкрытыя для свабоднага наведвання: займацца спортам на свежым паветры і з карысцю адпачыць з дзецьмі на выдатна абсталяванай утульнай пляцоўцы могуць як жыхары, так і госці горада.

Аматары спорту атрымалі магчымасць праводзіць паўнавартасныя трэніроўкі на розныя групы мышцаў, займацца фізкультурай, размінацца перад або пасля прабежкі: у прастору новай спартыўнай пляцоўкі ўпісаныя 9 антывандальных вулічных трэнажораў, турнікі, брусы.


Дзіцячая пляцоўка складаецца з дзвюх частак. Для самых маленькiх тут размясцілі горку-машынку, пясочніцу, два віды арэляў, бізі-борд са шчотамi. Для старэйшых дзяцей — сучасны комплекс для гульняў, дзе можна будзе з'ехаць з горкі, асвоіць асновы скалалажання, узыходжанне на імправізаваную вышыню, пагойдацца ў незвычайным падвясным "гняздзе". Па перыметры пляцоўкі размешчаны лаўкі для адпачынку, а таксама ўрны для смецця.

Для бяспекі прыхільнікаў актыўнага адпачынку рознага ўзросту на кожным з аб'ектаў прадугледжана спецыяльнае мяккае антытраўматычнае гумовае пакрыццё.


«Падчас працы над праектам мы імкнуліся зрабіць яго максімальна функцыянальнымі і бяспечным, а таксама — напоўніць цяплом і клопатам. Спадзяемся, што створаная намі прастора для спорту, здаровага ладу жыцця і сямейнага адпачынку стане новай кропкай прыцягнення і крыніцай пазітыўных эмоцый для жыхароў і гасцей горада», — адзначылі ў кампаніі «Савушкін прадукт».

Комплекс для спорту i гульняў у гарадскім парку Баранавічаў — працяг доўгатэрміновага праекту кампаніі, накіраванага на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця. Такія аб'екты ўжо былi ўстаноўлены ў Брэсце, Бярозе, Століне. А ў невялікіх населеных пунктах — Відамлi, Светачы і іншых, «Савушкін прадукт» размясціў дзіцячыя комплексы для вольнага часу.