"Савушкін прадукт" выпусціў малочныя прадукты ў велікодным афармленні

16.04.2021

Кампанія “Савушкін прадукт” ужо некалькі гадоў запар напярэдадні Вялікадня фасуе свае малочныя прадукты ў святочную ўпакоўку. Віншаванні са святам і тэматычныя велікодныя малюнкі і сёлета ўжо з’явіліся на таварах, якія хрысціяне часцей за ўсё выкарыстоўваюць для прыгатавання святочных страў. Тэматычным дызайнам упрыгожаны традыцыйныя малочныя прадукты пад брэндам “Савушкін”: малако, сметанковае масла, смятана і тварог.

На святочных абгортках адлюстраваны найбольш пазнавальныя велікодныя атрыбуты — фарбаваныя яйкі, вербныя галінкі, кулічы і валошкі. Прысутнічае і віншаванне: “Са святам Вялікадня!”.

Прадукцыя “Савушкіна” будзе пастаўляцца ў святочным дызайне цягам месяцу. Фасоўка ў “будзённую” ўпакоўку на гэты перыяд прыпынена.

"Вялікдзень — свята, якое мае выключнае значэнне ў жыцці веруючых. Спадзяемся, што велікодны дызайн падорыць пакупнікам нашай прадукцыі крышку пазітыўных эмоцый і добры настрой для прыгатавання сваіх любімых святочных страў”, — адзначылі ў кампаніі “Савушкін прадукт”.

Малочную прадукцыю ва ўпакоўках з велікоднай атрыбутыкай ужо можна знайсці на прылаўках магазінаў па ўсёй Беларусі.

WEB_KV_Easter.jpg