У Расіі вызначылі лепшыя беларускія сыры і ёгурты

20.02.2019
Лідар беларускага рынку «Савушкін прадукт» стаў лаўрэатам конкурсу «Лепшы прадукт-2019», які прайшоў падчас міжнароднай выставы «ПрадЭкспа» у Маскве. Члены журы ўзнагародзілі залатымі медалямі ўсе прадукты брэсцкага вытворцы, прадстаўленыя на конкурсе.

Лепшыя прадукты вызначалі на аснове іх якасці, смаку, знешняга выгляду і дызайну ўпакоўкі. Узоры прадукцыі вытворцы падавалі падчас правядзення выставы, а вывучэннем іх якасных паказчыкаў, смаку і знешняга выгляду займалася конкурсная камісія. Пераможцаў вызначалі ў дзясятках намінацый - ад хлеба да сыроў. Конкурс мае міжнародны статус, а яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі і Рассельгаснагляд.

Расійскія эксперты адзначылі сыр «Брэст-Літоўск фінскі» і грэчаскі ёгурт TEOS з кіноа і насеннем. Таксама журы высока ацаніла дзіцячы ёгурт «СуперКид» з ваніллю і шакаладнымі цукеркамі. Гэтыя прадукты прынеслі кампаніі «Савушкін прадукт» статус лаўрэата конкурсу і 3 залатыя медалі.

Яшчэ адно золата і дыплом I-й ступені беларускі вытворца атрымаў за высокія спажывецкія ўласцівасці плаўленага вэнджанага сыру «Брэст-Літоўск». Вялікую ролю тут адыгралі смак і форма падачы: слайсерная нарэзка - сыр тонка наразаюць перад яго фасоўкай.

«Прыемна, што нашы ёгурты і сыры названыя лепшымі ў Расіі, якая з'яўляецца для нас адным з самых важных экспартных рынкаў. Прычым зрабілі гэта прафесіяналы на аснове незалежнай арганалептычнай экспертызы: па смаку, колеру, паху і знешнему выгляду. Усе гэта чарговы раз дэманструе высокі ўзровень вытворчасці і якасці беларускай прадукцыі, роўна як і тое, што мы здольныя здзіўляць не толькі спажыўцоў, але і экспертаў новымі смакамі і тэкстурамі, - падкрэсліла дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна. - І гэта яшчэ раз падцвяржае, чаму нашы прадукты карыстаюцца поспехам на замежных рынках. І тут размова ідзе не толькі аб Расіі, але і аб краінах Еўрасаюза - малочныя прадукты з Беларусі прадаюцца нават у Кітаі».

«Савушкін прадукт» пастаўляе малочныя прадукты ў 28 краін свету. Сярод іх - Расія, Казахстан, Азербайджан, Узбекістан, Украіна, ААЭ, Іарданія, Сінгапур, Паўднёвая Карэя, Ізраіль, Кітай, Ганконг, Японія і краіны Еўрасаюза. У агульным аб'ёме продажу экспарт займае каля 60%. Прычым у структуры экспартных паставак пераважаюць гатовыя да ўжывання прадукты: пітное малако, тварог, смятана, ёгурты і сыры.