Найпапулярнейшыя ў беларусаў маркі сыроў, малочных кактэйляў, глазiраваных сыркоў, традыцыйнай малочнай прадукцыі нядаўна абвясцілі на цырымоніі ўручэння прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» ў Мiнску. Перамога ў шасці прадуктовых катэгорыях і «Гран-пры прадуктаў харчавання» — у кампаніі «Савушкін прадукт».

У катэгорыі цвёрдых і паўцвёрдых сыроў нязменным лідэрам застаецца «Брэст-Літоўск»: брэнду аддалі перавагу больш за 57% апытаных. Тварожныя сыры SVEŽA з велізарным адрывам (больш за 60% галасоў) абыйшлі сваіх бліжэйшых канкурэнтаў. У намінацыі «Сыры мяккія» брэнд таксама на першым месцы — 36,6% галасоў.
Уражлівыя вынікі — 58,6% — у малочных кактэйляў ТОП, якія літаральна «ўзарвалi рынак» у гэтым годзе: дзякуючы натуральнаму складу і разнастайнасці смакаў яны імгненна заваявалі папулярнасць у беларусаў. Больш за ўсё любяць ТОП на радзіме: у Брэсцкай вобласці за любімыя кактэйлі прагаласавала 80% апытаных.
У катэгорыі глазiраваных сыркоў тваражныя ласункі ад «Савушкін» набралі больш за 22% галасоў жыхароў рэспублікі, у намінацыі «Традыцыйныя малочныя прадукты» — амаль 24%.
Кампанію «Савушкін прадукт» адзначылі спэцыяльнай намінацыяй «Народнае прызнанне» і найвышэйшай узнагародай прэміі – «Гран-пры прадуктаў харчавання».
«Заваяваць «Народную марку» — сымвал даверу і сымпатыі спажыўцоў — гэта падзея. Заваяваць дзясяты па ліку Гран-Пры і чарговы пул узнагарод у прадуктовых намінацыях — гэта вынік, за якім стаіць паўсядзённая праца велізарнай каманды «Савушкін» — васьмі з паловай тысяч чалавек, кожны з якіх любіць тое, што робіць, — падкрэслілі ў кампаніі, — Мы шчыра дзякуем кожнаму са спажыўцоў за давер і любоў да нашых прадуктаў. Ваш выбар дорыць нам натхненне не спыняцца на дасягнутым!»
*
«Савушкін прадукт» — адзін са стратэгічных бізнэсаў групы кампаній SANTA, які спэцыялізуецца на выпуску натуральнай малочнай прадукцыі і сыроў, лідар беларускай малочнай прамысловасці. Малочныя прадукты кампаніі — адны з самых запатрабаваных на рынку FMCG.
«Народная марка» штогод вызначае лепшых з лепшых больш чым у 200 намінацыях. У прэміі няма прафэсійнага журы: за лепшыя брэнды галасуюць самі спажыўцы. Пытанні ў анкетах адкрытыя: кожны рэспандэнт самастойна ўносіць назвы марак, якія выбірае сам і рэкамэндуе іншым. Менавіта таму ўзнагароды прэміі з'яўляюцца прэстыжным сымвалам народнай любові і даверу да вытворцаў.