"Савушкін прадукт" падтрымаў маштабнае свята ў гонар Дня абароны дзяцей.

09.06.2023

Займальнае маштабнае свята "Падарым радасць дзецям" прайшло ў  Цэнтральным батанічным садзе Мінска ў Міжнародны дзень абароны дзяцей  i сабрала больш за 12 тысяч удзельнікаў.

Наведвальнікаў чакала насычаная праграма: шматлікія шоу, інтэрактыўныя зоны, розыгрышы, прызы, дабрачынная акцыя.

Партнёр мерапрыемства — кампанія «Савушкін прадукт» — частаваў карыснымі прысмакамі — глазураванымi сыркамі — і дарыў прызы найбольш актыўным удзельнікам.

Свята доўжылася амаль цэлы дзень: з 11 да 20 гадзін. Увесь гэты час дзецям і іх бацькам не даводзілася сумаваць: выступалі дзіцячыя мастацкія калектывы, ладзiліся майстар-класы, шоу мыльных бурбалак, дэманстрацыя робатаў-трансформераў, працавалі пляцоўкі для творчасці, зоны спорта i гульняў. Студыі прыгажосці прапаноўвалі ўсім жадаючым аквагрым, а ў маляўнiчых лакацыях прафесійныя фатографы дапамагалі зрабіць здымкі на памяць.

За ўдзел у розных актыўнасцях і розыгрышах бліжэй да вечара самых актыўных маленькіх гасцей свята ўзнагароджвалі падарункамі.

У якасці партнёра дзіцячае мерапрыемства падтрымала кампанія "Савушкін прадукт". Вытворца натуральнай малочнай прадукцыі прадставіў на свяце глазураваныя сыркі "ТОП" з начынкамі — клубніцы, манга, згушчонка, шакалад; і гарачую навінку — сыркі «ТОП» з кавалачкамі шакаладу і карамелі. Ласункі ўручалі самым актыўным удзельнікам, а таксама тым, хто дзяліўся крэатыўнымі фатаграфіямі, выконваў 5 вясёлых квэстаў або выступаў на «Фабрыцы талентаў»: тут, каб атрымаць прыз, трэба было праспяваць песню, расказаць верш, выканаць трук альбо прадэманстраваць любыя іншыя свае «суперздольнасці».

Праграма свята ўключала і дабрачынную акцыю "Падарым радасць дзецям дзіцячага дома разам!" Усе жадаючыя маглі прынесці з сабой кнігі, цацкі, школьныя прылады і сродкі гігіены: пазней іх перададуць выхаванцам двух дзіцячых дамоў горада Капыля.

«Гэтае свята мы ладзiм ужо ў восьмы раз. Упершыню яно адбылося ў 2015 годзе; тады яго наведала каля 1500 чалавек. З кожным годам яно становіцца ўсё больш маштабным, і колькасць удзельнікаў толькі расце. Мы шчыра радыя, што разам з нашым партнёрам нам удаецца стварыць добры настрой у першы дзень лета многім людзям. Бо для нас галоўная мэта — бачыць усмешкі дзяцей, радасць на іх тварах», — падкрэсліла арганізатар мерапрыемства Тамара Акімава.

Свята «Падарым радасць дзецям!» у Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску 1 чэрвеня наведала больш за 12 тысяч гасцей. Дзяцей малодшых за 3 гады на імпрэзу прапускалі бясплатна.