Сыр «Брэст-Літоўск Вытрыманы» адзначаны Дзяржаўным знакам якасці

04.02.2025
Знакавая падзея: у Беларусі вытворцам прадуктаў харчавання ўпершыню ўручылі Дзяржаўныя знакі якасці. З 660 удзельнікаў толькі 17 удастоіліся ганаровай узнагароды; у іх ліку — цвёрды сыр «Брэст-Літоўск Вытрыманы» ад кампаніі «Савушкін».

syrbl.JPG


Як выбіралі лепшых?

Конкурс быў строгі. Кожны прадукт ацэньвалі па пяці крытэрах: бяспечнасць, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць. Чатыры з іх правяралі прафесійныя эксперты, а вось за эстэтыку галасавалі пакупнікі: каля 50 тысяч жыхароў Беларусі.

Сакрэт поспеху: традыцыі, час і людзі

«Брэст-Літоўск Вытрыманы» — гэта не проста сыр. Гэта вынік шматгадовай працы, эксперыментаў і адданасці традыцыям. Яго рыхтуюць з адборнага малака па старадаўніх рэцэптах, а затым руплiва вытрымліваюць 12 месяцаў, каб атрымаць унікальны смак — саладкава-рэзкi, з ноткамі пікантнасці і астрынкi.

— Праца, праца і яшчэ раз праца стаіць за такім вынікам. Прычым іншы раз — непасільная, — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Саўчыц. — Прадукт, якому прысвоены Знак якасці, — плён працы нашых тэхнолагаў, маркетолагаў, ды і ўсяго калектыву. Мы самі яго стваралі, каштавалі, набівалі гузы. І заслужана прыйшлі да такога выніку.

Знак якасці — гэта сімвал прафесійнага прызнання для сотняў людзей, якія кожны дзень робяць сваю працу з любоўю і адказнасцю:

— Трымаючы ў руках такую ўзнагароду, у першую чаргу адчуваю радасць за калектыў. У 1998 годзе мы перапрацоўвалі 70 тон малака ў суткі, сёння — 5 тысяч тон малака і 3,5 тысячы тон сыроваткі. Мы ўвесь час расцем, рухаемся наперад. У нас шмат планаў на будучыню.

Хто стаіць за гэтым поспехам?

«Савушкін» — больш за 8000 прафесійных і адказных супрацоўнікаў. І кожны з іх імкнецца працаваць так, каб вы маглі атрымліваць асалоду ад смачных і якасных прадуктаў.

***
«Савушкін» — адзін са стратэгічных бізнэсаў групы кампаній SANTA, які спецыялізуецца на выпуску натуральнай малочнай прадукцыі і сыроў, лідар беларускай малочнай прамысловасці. Малочныя прадукты кампаніі — адны з самых запатрабаваных на рынку FMCG.

Дзяржаўны знак якасці прысвойваецца харчовым таварам, прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, якiя выраблены юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і адпавядаюць наступным паказчыкам якасці: бяспечнасць, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.