Хрушчы з шакаладна-цытрусавым соусам

Што спатрэбіцца
Крок 1
У кефіры развесці цукар і замясіць цеста з мукі, размякчанага
масла, разрыхляльніка і дадаць яйка.
Крок 2
Раскатаць цеста таўшчынёй паўсантыметра і нарэзаць прамавугольнікамі.
Зрабіць у цэнтры кожнага надрэз і  загарнуць адзін з канцоў двойчы ў цэнтр, каб прыдаць форму хрушчоў.
Крок 3
Прарабіць тое ж самае з астатнімі загатоўкамі і вылажыць на засланую пергаментам бляху.
Крок 4
Запякаць пры тэмпературы 200 °С на працягу 10 хвілін да залацістай скарыначкі.
Крок 5
Давесці малако да кіпення, зняць з агню, дадаць здроблены
шакалад, соль, мёд і цэдру апельсіна. Старанна перамяшаць соус.
Крок 6
Пасыпаць хрушчы цукровай пудрай і падаваць разам з
соусам.
Іншыя рэцэпты: