Змяшаць цукар, муку і размякчанае сметанковае масла ў блендары.
Крок 2
Сфармаваць з атраманага цеста шар, загарнуць яго ў харчовую плёнку і адправіць у маразілку на 30-40 хвілін.
Крок 3
Дастаць цеста з маразілкі. Нацерці яго на буйной тарцы і высыпаць атрыманую крошку на засланую паперай для выпякання бляху.
Крок 4
Запякаць крамбл пры тэмпературы 180°С 15 хвілін.
Крок 5
Гатовы крамбл астудзіць і здрабніць у дробную крошку.
Крок 6
Шакалад растапіць на вадзяной лазні.
Крок 7
Тварожны сыр, цукар і вяршкі ўзбіць блендарам. У атрыманую масу акуратна ўліць растоплены шакалад і яшчэ раз узбіць.
Крок 8
Адправіць у халадзільнік на 20 хвілін, каб мус астыў.
Крок 9
Растапіць у патэльні сметанковае масла з цукрам. Трымаць на агні, пакуль увесь цукар не расплавіцца і не стане залаціста-янтарнага колеру. Увесь час памешваючы, увесці вяршкі. Трохі пасаліць і зняць з агню.
Крок 10
У глыбокую талерку вылажыць крамбл, затым мус. Паліць салёнай карамеллю і ўпрыгожыць пялёсткамі міндалю па жаданню.