Панцанэла з мацарэлай

Што спатрэбіцца
Крок 1
Чыабату нарэзаць кубікамі, папырскаць аліўкавым алеем, вылажыць на бляху і падсушыць у разагрэтай да 200°С духоўцы 5-7 хвілін.
Крок 2
Чэры нарэзаць чвэртачкамі, цыбулю і цукіні – тонкімі паўкольцамі і вылажыць у салатнік.
Крок 3
Заправа: старанна перамяшаць аліўкавы алей і бальзамічны воцат.
Крок 4
Да агародніны дадаць падсушаны хлеб, лісты базіліку і цэлыя шарыкі мацарэлы mini. Зверху паліць заправай і добра перамяшаць.
Крок 5
Перад падачай адправіць панцанэлу ў халадзільнік на 30 хвілін, каб хлеб і сыр набраліся заправай і сокам таматаў.
Іншыя рэцэпты: