Запечаны перац з мацарэлай

Што спатрэбіцца
Крок 1
Перцы разрэзаць уздоўж, акуратна вычысціць насенне. Аліўкі, вяленыя таматы і базілік дробна нарэзаць і перамяшаць. Палажыць у кожную палавінку перцаў начынку, якая атрымалася. Пасаліць і паперчыць да смаку.
Крок 2
Вылажыць перцы ў форму для запякання, змазаную аліўкавым алеем. Разагрэць духоўку да 220°C і запякаць перцы каля 20 хвілін.
Крок 3
За 10 хвілін да гатоўнасці вылажыць зверху мацарэлу, нарэзаную лустачкамі. Гатовыя перцы падаваць да стала гарачымі, упрыгожыць свежым базілікам.
Іншыя рэцэпты: