Печаныя баклажаны з соусам з сыраквашы

Што спатрэбіцца
Крок 1
Баклажаны разрэзаць папалам, зрабіўшы ў мякаці крыжападобныя надрэзы. Пасаліць і паперчыць, паліць аліўкавым алеем, палажыць усярэдзіну некалькі кавалачкаў часнаку і вострыя травы.
Крок 2
Злучыць палавінкі баклажанаў назад, загарнуць у фольгу і запякаць у разагрэтай да 200 °С духоўцы 30 хвілін.
Крок 3
Для соуса: сыраквашу змяшаць з сечанай кінзой і аліўкавым алеем, пасаліць, паперчыць і дадаць часнок, які запякаўся разам з баклажанамі.
Крок 4
Падчапіць мякаць запечанага баклажана лыжкай для большай пышнасці, не пашкодзіўшы пры гэтым скурку, паліць аліўкавым алеем і пасыпаць буйной соллю па жаданню.
Крок 5
Паліць баклажаны соусам з сыраквашы перад падачай і пасыпаць лісцікамі кінзы.
Іншыя рэцэпты: