Курынае філе адбіць да таўшчыні 5 міліметраў, пасаліць і паперчыць, зверху раўнамерна размеркаваць нацёрты сыр.
Крок 2
Закруціць філе ў шчыльны рулет і абгарнуць яго харчовай плёнкай. Пакласці ў кіпень і, калі вада зноў закіпіць, выключыць агонь і пакінуць рулет на 15-20 хвілін, накрыць вечкам.
Крок 3
Дастаць з вады і даць пастаяць 5 хвілін.
Крок 4
Нарэзаць таматы на аднолькавыя кавалачкі і заправіць воцатам, дадаць лісцікі базіліку і аліўкавы алей.
Крок 5
Перад падачай нарэзаць рулеты на кружочкі таўшчынёй 1 сантыметр і вылажыць побач салат.